Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Памяць будзе жыць вечна. У Міжэрыцкай базавай школе імя У. Ляха прайшоў урок мужнасці

17.02.2025
Памяць будзе жыць вечна. У Міжэрыцкай базавай школе імя У. Ляха прайшоў урок мужнасці
 Кожны год у Міжэрыцкай базавай школе імя У.Ляха праходзіць дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў “Афганістан у лёсах нашых землякоў”. Педагогі ўстановы адукацыі падчас выхаваўчых мерапрыемстваў расказваюць пра гісторыю вайны ў Афганістане, яе салдат, вядзецца работа па папаўненні матэрыялаў на афганскую тэматыку, праходзяць экскурсіі ў школьным музеі.

Сёлета з нагоды  36 гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана ва ўстанове прайшоў урок мужнасці “ Афганістан – памяць і боль”. 

Данесці да глыбіні душы кожнага з прысутных горыч ваеннага ліхалецця, невыносныя пакуты і выпрабаванні ў цяжкіх кліматычных умовах і разам з тым мужнасць характараў тых юнакоў, на долю якіх выпала прайсці цяжкімі дарогамі афганскай вайны, дапамог былы вучань, выпускнік 1985 года Антановіч Юрый Сяргеевіч. Пранікнёна, з пачуццём трагізму гучалі патрыятычныя песні вакалістаў раённага  Дома культуры. Не пакінулі абыякавымі ўсіх прысутных і песні пад гітару ў выкананні выпускніка школы, а зараз малодшага сяржанта Ваўкавыскага дэпартаменту аховы Анатолія Марцінчыка. 

З пачуццём гонару мы можам сёння сказаць, што салдаты неаб’яўленай вайны не забыты. Памятаюць аб высакародным учынку Уладзіміра Ляха нашы навучэнцы, госці ўстановы. 

Урок мужнасці даказаў, што памяць пра тое трагічнае і гераічнае мінулае не згасне, заўсёды будзе жыць у сэрцы новых пакаленняў.

Пасля ўроку ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць Уладзіміра Ляха, наведаўшы магілу воіна-афганца. 

Источник: https://zelwa.by/glavnoe/5320/pamiac-budze-zyc-vecna-u-mizeryckai-bazavai-skole-imia-u-liaxa-praiso-urok-muznasci
© Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт, 2025.