
22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лісткі непрацаздольнасці кантактам першага і другога ўзроўню па COVID-19 з 22 снежня не будуць выдаваць. Адпаведнае растлумачэнне размешчана на сайце Міністэрства аховы здароўя, паведамляе БЕЛТА.
"З дакумента вынікае, што магчымасць выдачы лістка непрацаздольнасці на перыяд знаходжання ў самаізаляцыі захоўваецца толькі ў адносінах да грамадзян, якім устаноўлены дыягназ COVID-19", - растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Такім чынам, падстаў для выдачы лісткоў непрацаздольнасці кантактам першага і другога ўзроўню з 22 снежня ўжо няма. "Неабходна выключыць выдачу лісткоў непрацаздольнасці грамадзянам, якія знаходзяцца ў самаізаляцыі, па падставах, што дзейнічаюць да ўступлення ў сілу пастановы Савета Міністраў нумар 727 ад 17 снежня 2021 года", - адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
БЕЛТА