Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лукашэнка: трагедыя Хатыні навечна выбіта ў камені і ў сэрцы беларускага народа

23.03.2024
Лукашэнка: трагедыя Хатыні навечна выбіта ў камені і ў сэрцы беларускага народа
 22 сакавіка, Лагойскі раён /Кар. БЕЛТА/. Трагедыя Хатыні навечна выбіта ў камені і ў сэрцы беларускага народа. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 22 сакавіка на памятным мерапрыемстве, прымеркаваным да 80-й гадавіны хатынскай трагедыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паважаныя суайчыннікі, дарагія сябры, госці Беларусі! Памяць і абавязак прывялі нас сёння ў Хатынь. У вёску, якой больш няма і ніколі не будзе на геаграфічнай карце Беларусі. Роўна 80 гадоў таму тут спыніўся час: спынілася гісторыя роду беларускіх сем'яў, якія мірна жылі на сваёй зямлі, абарваліся 149 жыццяў старых, жанчын і дзяцей, у тым ліку якія не паспелі нарадзіцца. Гэта трагедыя, як і тысячы такіх жа жахлівых злачынстваў, учыненых у гады Вялікай Айчыннай вайны, навечна выбіта ў камені і ў сэрцы беларускага народа. У сэрцы народа-пераможцы, моцнага і велікадушнага, які ўмее дараваць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Да гэтага часу мы стараліся не абцяжарваць пачуццём віны дзяцей і ўнукаў катаў, якія прыйшлі на нашу зямлю, каб канчаткова вырашыць пытанне з намі, са славянамі. Усходнімі славянамі. Мы раней не падкрэслівалі, што большасць краін Заходняй Еўропы сталі пад сцягі гітлераўскай Германіі і сусветны капітал аплаціў гэты паход. Яны супраць нас сёння санкцыі ўводзяць, развязалі эканамічную і інфармацыйную вайну. Але мы не забылі, і наследнікам карнікаў таксама нагадаем, як у далёкім 41-м беларуская зямля ператварылася ў адзін вялікі лагер смерці. Як людзей спальвалі, ціснулі танкамі, тапілі, расстрэльвалі прамой наводкай з цяжкіх гармат. Як закопвалі дзяцей жыўцом, эканомячы кулі, і распылялі над нашымі гарадамі і сёламі атрутныя рэчывы", - нагадаў аб тых жахлівых падзеях кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што 22 сакавіка ў Беларусі аплакваюць жыхароў амаль 11 тыс. вёсак, пасёлкаў і хутароў, спаленых часткова або поўнасцю. "Мы аплакваем усіх нявінных ахвяр нацызму, усіх герояў, якія не вярнуліся з той вайны. Гэта 50 мільёнаў жыхароў планеты. Большая частка - нашы савецкія людзі. Вечная ім памяць", - сказаў беларускі лідар.

У час цырымоніі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны ўшанавалі мінутай маўчання.

БЕЛТА

© Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.