Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Беларусь і Расія падпісалі два пагадненні ў сферы электрасувязі на ТІБО-2023

19.04.2024
Беларусь і Расія падпісалі два пагадненні ў сферы электрасувязі на ТІБО-2023
 18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На палях міжнароднага форуму ТІБО-2023 паміж Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі падпісаны два пагадненні ў сферы электрасувязі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падпісаны пагадненні аб уніфікацыі нарматыўных прававых актаў у сферы электрасувязі і аб рэалізацыі тэхнічных, арганізацыйных і іншых мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне, выяўленне і спыненне парушэнняў парадку ўзаемнага пропуску міжнароднага трафіку на сетках электрасувязі, забеспячэнне карэктнай маршрутызацыі, ідэнтыфікацыі і тарыфікацыі роўмінгавых званкоў на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.

З беларускага боку пагадненні падпісаў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган, ад Расіі - намеснік міністра лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Андрэй Зарэнін.

Паводле слоў Канстанціна Шульгана, гэтыя дакументы каштоўныя і важныя, таму што тэхналогіі ідуць наперад і ўсё дынамічна мяняецца. "Узаемадзеянне і гарманізацыя нарматыўнай базы паміж краінамі Саюзнай дзяржавы прадыктаваны патрабаваннем часу. Гэтыя пагадненні вызначаны ў саюзнай праграме. Гэта дае нам юрыдычную магчымасць для руху наперад", - сказаў ён.

БЕЛТА

© Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.