Даведачная інфармацыя па тэлефоне 142
У службе “адно акно”
Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта
працуе тэлефон 142.
Набраўшы бясплатны нумар 142, можна даведацца:
- аб рэжыме работы органа і графіку прыёма зацікаўленых асоб;
- аб назвах адміністрацыйных працэдур;
- аб пераліках дакументаў і (або) звестках, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі;
- аб пераліках самайстойна запытаных упаўнаважаным органам дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, не ўключаных у пералікі дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі;
- аб тэрмінах ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
- аб тэрмінах дзеяння даведак або іншых дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
- аб памеры платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, або парадку яе вызначэння;
- аб назве, месцы знаходжання і рэжыме работы вышэйстаячага дзяржаўнага органа;
- аб месцы знаходжання, нумары службовага тэлефона, прозвішчы, уласным імені, імені па бацьку (калі такое маецца), пасадзе работніка, які ажыццяўляе прыем зацікаўленых асоб;
- аб правах і абавязках зацікаўленых асоб пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
- аб парадку і тэрмінах абскарджання прынятых адміністрацыйных рашэнняў.
Даведачная інфармацыя па тэлефоне 142 прадстаўляецца бясплатна. Званок са стацыянарнага і сотавага тэлефонаў (Life, Velcom, MTC) – па тарыфах аператараў сувязі.