Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дабраселецкі сельвыканкам

ДАБРАСЕЛЕЦКІ СЕЛЬСКІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

Адрас месца знаходжання:
231934, аг.Цяглевічы, вул.Школьная, 9
Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл.

Старшыня – Шастак Людміла Уладзіміраўна, тэл. 8(015 64) 46244
Кіраўнік спраў – Крукоўская Святлана Генадзьеўна, тэл. 8(015 64) 46218

Графік
прыёму грамадзян старшынёй
Дабраселецкага сельскага выканаўчага камітэта
Серада: 8.00 - 13.00.

Цэнтр сельсавета – аг.Цяглевічы
Колькасць населеных пунктаў – 16.

Арганізацыі і прадпрыемствы:
Сельскагаспадарчы філіял ”Дабраселецкі” камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблбуд”.

Прадпрыемствы гандлю:
Магазіны ў аграгарадках Цяглевічы і Славацічы, вёсках Дабрасельцы, Манцякі, Рудзевічы;
Жыхары вёсак Агатова, Бязводна, Запруддзе, Зенькаўцы, Меляхавічы, Авечыцы, Пічукі, Церахавічы, Хамічы, Яруцічы абслугоўваюцца аўтамагазінам. 

Установы сферы паслуг:
Аддзяленне паштовай сувязі Цяглевічы;
Дом сацыяльных паслуг у вёсцы Агатова;
Жыхары аграгарадка Славацічы, вёсак Паўлавічы, Запруддзе, Зенькаўцы, Меляхавічы, Авечыцы, Пічукі, Церахавічы, Хамічы, Яруцічы, Манцякі, Рудзевічы абслугоўваюцца перасовачным аддзяленнем паштовай сувязі № 1.

Установы адукацыі:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Цяглевіцкі дзіцячы сад-базавая школа”.

Установы аховы здароўя:
Славаціцкая  амбулаторыя ўрача агульнай практыкі; 
Фельчарска-акушэрскія пункты ў аграгарадку Цяглевічы, вёсках Рудзевічы і Манцякі.

Установы культуры:
Сектар па арганізацыі культурна-досугавай дзейнасці жыхароў аграгарадка  Цяглевічы;
Дабраселецкая сельская бібліятэка
Славаціцкая сельская бібліятэка-клуб.

Воінскія пахаванні:
Помнікі загінуўшым землякам у вёсцы Рудзевічы і аграгарадку Цяглевічы;
Брацкая магіла савецкіх воінаў на могілках аграгарадка Цяглевічы; 
Брацкая магіла савецкіх воінаў на могілках вёскі Рудзевічы;
Магіла воіна-інтэрнацыяналіста У.Ляха на могілках вёскі Рудзевічы;
Помнікі загінуўшым землякам у вёсцы Манцякі і аграгарадку Славацічы.

Культавыя будынкі:
Капліца ў вёсцы Дабрасельцы;
Свята-Георгіеўская царква ў аграгарадку Славацічы.
© Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.