БЕЛ
Станіслаў Уладзіслававіч прысвяціў спартыўнай дзейнасці амаль 50 гадоў. Выхаваў немалую колькасць таленавітых футбалістаў, якія дабіліся поспехаў нават за межамі краіны.
У святочны дзень у сярэдняй школе №3 віншавалі Станіслава Путрешу з днём нараджэння вялікай кампаніяй. Сярод гасцей - яго вучні майстры спорту па футболу Віктар Юйко і Дзмітрый Агароднік, прадстаўнікі раённай улады, калегі і сябры.