Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
04.04.2023

ВНУ Беларусі апублікавалі планы прыёму на 2023 год

 3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі апублікавалі планы прыёму на 2023 год, паведамляе БЕЛТА.

Так, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі дзённай бюджэтнай формы плануе прыняць 2114 чалавек, а на завочную бюджэтную - 150. На дзённую платную форму навучання заяўлена 1574 месцаў, а на завочную платную - 507.

Усяго для атрымання паглыбленай вышэйшай адукацыі (магістратура) план прыёму Белдзяржуніверсітэта складае: вочная (дзённая і вячэрняя) бюджэтная форма - 362 чалавекі, завочная бюджэтная форма - 53, дыстанцыйная форма - 9. На платную вочную (дзённую і вячэрнюю) форму навучання плануюць прыняць 140 чалавек, на завочную платную форму - 55, а на дыстанцыйную платную форму - 30.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі прыме ў лік першакурснікаў 2999 чалавек, з іх 1270 за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і 1729 чалавек на платнай аснове. Па формах навучання: дзённая - 2219 (з якіх 1210 бюджэт, у тым ліку 105 на ваенны факультэт); завочная - 690 (з якіх 60 бюджэт); дыстанцыйная - 90 (на ўмовах аплаты). "У параўнанні з 2022 годам план прыёму павялічаны на 30 чалавек", - адзначылі ў прэс-службе ВНУ.

Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт на дзённую форму атрымання адукацыі на бюджэт прыме 890 чалавек, на платнае аддзяленне - 395. На завочную форму атрымання адукацыі за кошт бюджэту прымуць 275 абітурыентаў, на ўмовах аплаты - 570.

БЕЛТА