"Нагадаю ўраду і мясцовым органам улады: важнейшая задача пяцігодкі - ураўнаваць сацыяльныя стандарты для гарадской і сельскай мясцовасці. Гэта датычыцца не толькі паслуг сувязі, але і якасці і ахопу транспартнымі зносінамі, медыцынскім абслугоўваннем, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - У сталіцы яны на парадак вышэйшыя, чым у любым раённым цэнтры або аграгарадку. А менавіта ў вёсцы фарміруецца наша харчовая і, калі хочаце, дэмаграфічная бяспека. Там аснова развіцця краіны".
Своечасовае вырашэнне пытання забеспячэння сацыяльных стандартаў зніме многія скаргі і звароты. "Такі падыход павінен забяспечвацца па ўсіх напрамках", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Прадаўжаючы гэту тэму, кіраўнік дзяржавы нагадаў аб новых паўнамоцтвах Міністэрства сувязі і інфарматызацыі: "Людзі чакаюць выніку. У тым ліку і ў пытаннях лічбавай роўнасці. Паслугі мабільных аператараў, "Белтэлекам", якія забяспечваюць інтэрнэт-злучэнне, доступ да кабельнага і інтэрнэт-тэлебачання павінны быць прымальнымі па цане, асабліва для жыхароў малых гарадоў і вёсак".
БЕЛТА