БЕЛ
"Нумар тэлефона гарачай лініі 8 (017) 311-00-08, званіць сёння можна з 14.00. Лінія будзе працаваць штодзень з 9.00 да 17.00, абед - з 13.00 да 14.00", - расказаў Юрый Міксюк.
Званіць з пытаннямі могуць удзельнікі ЦЭ або іх законныя прадстаўнікі, якія бачаць у асабістым кабінеце вынік большы за 100 балаў або дробавыя значэнні, а таксама з іншымі пытаннямі, якія датычацца вынікаў ЦЭ.
"Параўноўваць вынікі, атрыманыя на рэпетыцыйным тэсціраванні, і вынікі ЦЭ некарэктна. Не трэба думаць, што гэта збой. З любымі пытаннямі трэба звяртацца на гарачую лінію РІКВ", - дадаў кіраўнік Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
БЕЛТА