24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія ўступлення на пасаду нававыбранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі 25 сакавіка пачнецца ў 12 гадзін. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.
На цырымонію запрошаны больш за 1100 чалавек.
Цырымонія будзе трансліравацца ў прамым эфіры на сайце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, па тэлеканалах "Першы інфармацыйны", "Беларусь 1", АНТ, СТБ, "МІР", а таксама на рэсурсе videobel.by і на YouTube-канале БЕЛТА.