29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Андрэй Ананенка правядзе 30 лістапада прамую тэлефонную лінію. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МУС.
Пытанні, якія датычацца спынення карупцыйных правапарушэнняў, а таксама процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму, можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне (8-017) 218-74-77.-0-