15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першай тэмай на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з актывам Віцебскай вобласці стала эпідэміялагічная сітуацыя, звязаная з захваральнасцю на COVID-19, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як праінфармаваў удзельнікаў нарады намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Пенін, які курыруе сацыяльную сферу, захваральнасць на COVID-19 ідзе на спад, колькасць захварэлых складае 25 працэнтаў ад піку апошняй хвалі. Першым кампанентам вакцыны прышчэплена 43 працэнты насельніцтва, чакаецца, што да канца года іх колькасць вырасце да 50 працэнтаў.
У сферы культуры таксама ёсць пэўныя пытанні: неабходна абнавіць канцэртную базу "Славянскага базару". Па адукацыі і сацыяльным абслугоўванні насельніцтва асаблівых праблем няма, дадаў Уладзімір Пенін.
"Мы заўсёды гаворым, што ў нас праблема з кадрамі, зарплатамі. У вас што, няма гэтых праблем?" - удакладніў Аляксандр Лукашэнка.
"Зарплату ўсім хочацца больш. Таму гэта праблема ёсць. Але ў той жа час сказаць, што гэта адна з галоўных праблем, - я так не сказаў бы", - адказаў намеснік старшыні аблвыканкама.
БЕЛТА