3 кастрычніка, Салігорскі раён /Кар. БЕЛТА/. Нікому нельга аддаваць свой рынак, і ў гэтым плане неабходна аказваць усялякую падтрымку айчынным прадпрыемствам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб развіцці птушкагадоўчай галіны ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Свой рынак не трэба нікому аддаваць. Зоймем рынак - і добра. Дапамагайце там, дзе магчыма, сваім прадпрыемствам. Гэта вельмі важна цяпер. Мэта адна, глабальная - нікому не аддаваць свой рынак. Па ўсіх напрамках", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
"Калі ёсць рынак, калі мы бачым добрую эканоміку ў той ці іншай вытворчасці, трэба падтрымліваць гэтыя праекты. А не траціць грошы незразумела куды", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.