Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
18.10.2021

Лукашэнка назначыў экс-намесніка міністра ўнутраных спраў міністрам юстыцыі

 

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў сёння Сяргея Хаменку міністрам юстыцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Добрыя, моцныя юрысты ў Міністэрстве юстыцыі ёсць. Патрэбны вельмі моцны арганізатар, упраўленец", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Да гэтага моманту Сяргей Хаменка займаў пасаду намесніка міністра ўнутраных спраў.

БЕЛТА