Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
19.11.2024

Крутой: контуры праграмы на пяцігодку будуць абазначаны ў перадвыбарнай праграме Прэзідэнта

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Контуры праграмы на пяцігодку будуць абазначаны ў перадвыбарнай праграме Прэзідэнта. Аб гэтым заявіў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падводзячы вынікі праведзенага першага пасяджэння Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу, Дзмітрый Крутой сказаў: "Асноўны ўпор будзе зроблены, прынамсі на бліжэйшых пасяджэннях, на падрыхтоўку праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступныя пяць гадоў. Контуры гэтай праграмы будуць абазначаны ў перадвыбарнай праграме нашага Прэзідэнта да будучых прэзідэнцкіх выбараў. І далей развівацца ўжо праз Пасланне Прэзідэнта, якое ён агучвае таксама на Усебеларускім народным сходзе".

Як паведамлялася БЕЛТА, наступнае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу плануецца правесці пасля прэзідэнцкіх выбараў, што таксама пацвердзіў Дзмітрый Крутой.

Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Прэзідыума УНС нагадаў, што 26 студзеня ў краіне пройдуць прэзідэнцкія выбары, і выказаўся наконт выпрацоўкі праграмы, якую прадставяць увазе грамадзян. "Паколькі ў нас адзінства пэўнае ёсць, праграма дзеючага Прэзідэнта, якая выпрацоўваецца сёння ўсімі намі, - гэта будзе арыенцір у студзені, снежні нават, для ўсяго беларускага народа. А вось дэталізаваць на аснове гэтай праграмы заданні на будучы год і, можа, погляд на пяцігодку мы зможам пасля прэзідэнцкіх выбараў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-