У другую нядзелю мая святкуецца Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
У 2023 годзе свята*, прысвечанае дзяржаўным сімвалам Беларусі, адзначае 25-годдзе з дня заснавання.
Дзяржаўны герб:
Размешчаны ў сярэбраным полі залаты контур дзяржаўнай граніцы рэспублікі, накладзены на залатыя прамяні ўзыходзячага над зямным шарам сонца.
Зверху поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка.
Герб абрамляе вянок з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева - кветкамі лёну.
Вянок тройчы абвіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, на якой змешчаны надпіс золатам "Рэспублiка Беларусь".
Дзяржаўны сцяг:
Прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй - чырвонага колеру і ніжняй - зялёнага колеру.
Суадносіны шырыні палос чырвонага і зялёнага колеру - 2:1.
Суадносіны шырыні сцяга і яго даўжыні - 1:2.
Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі.
Сцяг мацуецца на дрэўку (флагштоку), афарбаваным у залацісты (охра) колер.
Дзяржаўны гімн:
музычна-паэтычны твор, які выконваецца ва ўрачыстых выпадках, пералік якіх замацоўваецца ў заканадаўстве.
Гімн мае сваіх аўтараў: музыку напісаў кампазітар Н.Ф.Сакалоўскі, словы - беларускія паэты М.М.Клімковіч, У.І.Карызна.
*Указам ад 12 красавіка 2023 года №105 скарэкціраваны ўказ ад 26 сакавіка 1998 года №157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь". Назва дзяржаўнага свята зменена з "Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь - другая нядзеля мая" на "Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь - другая нядзеля мая".
Крыніца: закон "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь" ад 5 ліпеня 2004 года.