На пасяджэнні саюзнага Саўміна, якое адбылося 2 лютага ў Маскве, разгледжаны пытанні, якія прадугледжваюць далейшае паглыбленне інтэграцыі Беларусі і Расіі, а таксама падведзены вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.Дэлегацыю Беларусі на пасяджэнні ўзначаліў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.
"Абмеркаваны не толькі эканамічныя, але і сацыяльныя аспекты саюзнага будаўніцтва. Напрыклад, перазапуск трансгранічных прыгарадных пасажырскіх зносін - прамога курсіравання паяздоў паміж Оршай і Смаленскам, Віцебскам і Смаленскам", - адзначылі ў прэс-службе.
Асобная ўвага была ўдзелена стварэнню саюзнага Камітэта па стандартызацыі і якасці. Абмяркоўваліся далейшыя меры па наданні прадукцыі беларускіх і расійскіх вытворцаў статусу "тавар Саюзнай дзяржавы". Зацверджаны крытэрыі пацвярджэння і парадак надання такога статусу, методыка ацэнкі ўзроўню кааперацыйнага складніка тавараў беларускіх і расійскіх вытворцаў.
Таксама на пасяджэнні ўдзялілі ўвагу супрацоўніцтву ў сферы турызму - галіне, якая дынамічна развіваецца ў абедзвюх дзяржавах. Ключавой задачай вызначана забеспячэнне бесперашкодных транспартных зносін, даступнасці турыстычнай інфраструктуры і сэрвісаў для грамадзян у Саюзнай дзяржаве. Зацверджаны праект стварэння адзінага турысцкага інфармацыйнага цэнтра ў Смаленску.
Усяго ў ходзе пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы падпісана 14 дакументаў.