Звярнуцца ў райвыканкам можна некалькімі спосабамі:
- напісаць ліст і накіраваць яго па адрасе: 231940, г. п. Зэльва, 17 Верасня, 29;
- атрымаць інфармацыйна-кансультацыйную дапамогу па тэлефонах: 3 29 63,
- 7-46-60 з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00, выхадны – субота, нядзеля;
- запісацца на прыём да кіраўніцтва райвыканкама па тэлефонах : 7-46-60, 3 29 63 з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00, выхадны – субота, нядзеля;
- накіраваць ліст па электроннай пошце z-obr@mail.grodno.by;
- выкарыстоўваць сервіс «Электронны зварот» для напісання і адпраўкі ліста.
Аддзел па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб у сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца старшыні райвыканкама і кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, рашэннямі Гродзенскага аблвыканкама і распараджэннямі старшыні аблвыканкама, рашэннямі Зэльвенскага райвыканкама і Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў, а таксама Палажэннем аб аддзеле па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта.
Для аказання грамадзянам кансультацыйнай дапамогі і аператыўнага рашэння сацыяльна-бытавых праблем у Зэльвенскім раённым выканаўчым камітэце працуе «ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ», тэл. (8-01564) 7-46-60, (8-01564) 3 29 63
Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў прыёмнай Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта, (3 паверх, кабінет №70). Адказны за вядзенне і захоўванне кнігі – Цэйкала Ганна Уладзіміраўна, галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, тэл. 7-46-60. У выпадку адсутнасці - Цвёрдая Святлана Віктараўна, начальнік аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, тэл. 3 29 63.
Рашэнні Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта па зваротах грамадзян і юрыдычныя асобы могуць быць абскарджаны ў Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт, размешчаны па адрасе: вул. Ажэшка, 3, 230023, г. Гродна.
Рэжым работы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта:
з 8.30 да 17.30 гадзін, абед: з 13.00 да 14.00 гадзін.
Выхадны: субота, нядзеля.
1. Пры вусным звароце грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама прадстаўнікі юрыдычных асоб павінны прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад'явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
2. Асабісты прыём грамадзян у Зэльвенскім раённым выканаўчым камітэце (далей – райвыканкам) не радзей аднаго разу ў месяц праводзяць старшыня райвыканкама, першы намеснік старшыні райвыканкама, намеснікі старшыні райвыканкама, кіраўнік спраў райвыканкама ў адпаведнасці са сваёй кампетэнцыяй.
3. Асабісты прыём грамадзян старшынёй райвыканкама праводзіцца кожную другую і чацвёртую сераду месяца і пачынаецца ў 8.00 гадзін. Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму старшыні райвыканкама асабісты прыём праводзіць асоба, якая выконвае яго абавязкі.
4. Першы намеснік старшыні райвыканкама, намеснікі старшыні райвыканкама, кіраўнік спраў райвыканкама праводзяць асабісты прыём грамадзян згодна з графікам, які зацвярджаецца старшынёй райвыканкама.
5. Графік асабістага прыёму грамадзян размяшчаецца ў даступным для аглядання месцы ў “адным акне” райвыканкама, а таксама рассылаецца ў сельскія выканаўчыя камітэты, установы і арганізацыі раёна, размяшчаецца на Інтэрнэт-сайце райвыканкама.
6. Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь нерабочым, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.
7. Агульнае кіраўніцтва прыёмам грамадзян у райвыканкама ажыццяўляе старшыня райвыканкама. Арганізацыю прыёму грамадзян у аблвыканкаме забяспечвае аддзел па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама. Адказнасць за арганізацыю асабістага прыёму ў структурных падраздзяленнях райвыканкама нясуць іх кіраўнікі.
8. Прыём грамадзян у райвыканкаме праводзіцца па папярэднім запісе.
9. Папярэдні запіс на асабісты прыём грамадзян ажыццяўляецца ў аддзеле па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама. Супрацоўнікі аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама:
- вядуць папярэдні запіс грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб, прымаюць ад іх прапановы, заявы, скаргі, інфармацыю аб выніках папярэдняга разгляду іх зваротаў з дадаткам (пры наяўнасці) пацвярджаючай гэту інфармацыю дакументаў і прадстаўляюць пададзеную інфармацыю службовым асобам, якія ажыццяўляюць прыём;
- вызначаюць неабходнасць удзелу ў прыёме спецыялістаў адпаведных структурных падраздзяленняў райвыканкама;
- вырашаюць другія пытанні па забеспячэнні якаснага і арганізаванага прыёму грамадзян.
10. Старшыня райвыканкама, першы намеснік старшыні райвыканкама, намеснікі старшыні райвыканкама, кіраўнік спраў райвыканкама, якія праводзяць асабісты прыём, а таксама супрацоўнікі аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, упаўнаважаныя ажыццяўляць папярэдні запіс на асабісты прыём, маюць права адмовіць у асабістым прыёме, запісе на асабісты прыём у выпадках, прадугледжаных пунктам 2 артыкула 6 Закона.
11. Прыём грамадзян старшынёй райвыканкама, першым намеснікам старшыні райвыканкама, намеснікамі старшыні райвыканкама, кіраўніком справамі райвыканкама ў сельскіх выканаўчых камітэтах, установах і арганізацыях раёна праводзіцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным старшынёй райвыканкама, які накіроўваецца ў сельскія выканаўчыя камітэты, установы і арганізацыі раёна, размяшчаецца на Інтэрнэт-сайце райвыканкама.
12. Парадак прыёму грамадзян у структурных падраздзяленнях райвыканкама вызначаецца іх кіраўнікамі.
13. Каардынацыю работы па прыёме грамадзян у райвыканкаме ажыццяўляе начальнік аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама.