ЗЭЛЬВЕНСКІ РАЁН
Зэльвенскі
раён размешчаны ў паўднёвай частцы Гродзенскай вобласці. Плошча раёна
складае 876 кв. кіламетры, колькасць насельніцтва 12,9 тыс. чалавек. Колькасць эканамічна
актыўнага насельніцтва складае 5,6 тыс. чалавек (43,8% ад агульнай
колькасці). У складзе раёна гарадскі пасёлак Зэльва і 125 сельскіх
населеных пунктаў.
Па тэрыторыі раёна праходзяць рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі:
Баранавічы - Ваўкавыск - Пагранічны - Гродна (Р-99), Масты - Зэльва - Ружаны
(Р-50), Зэльва - Дзярэчын - Мядзвінавічы (Р-142), Слонім - Масты- Скідаль -
мяжа Літоўскай Рэспублікі (Р-41), чыгуначная дарога.
Адлегласць ад Зэльвенскага раёна да г. Мінска - 200 км, г. Гродна -
90 км, мяжы Рэспублікі Польшча - 49 км, Літоўскай Рэспублікі - 130 км.
Асноўнай галіной эканомікі раёна з'яўляецца сельская гаспадарка, якая
спецыялізуецца на мясамалочнай жывёлагадоўлі і раслінаводстве, уключае ў сябе 6 сельскагаспадарчых арганізацый і
9 фермерскіх гаспадарак.
На тэрыторыі раёна размешчана 26 аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, 7
помнікаў архітэктуры, 12 - археалогіі. Сынкавіцкі храм-крэпасць абарончага
тыпу імя св. Архангела Міхаіла з’яўляецца адным з самых
наведвальных святых месцаў у свеце.
На тэрыторыі раёна размешчаны дзяржаўны біялагічны заказнік рэспубліканскага
значэння «Медухава», паляўнічы заказнік абласнога значэння
«Старасельскі».
Сучасная Зэльвеншчына - гэта маляўнічая мясцовасць у экалагічна чыстым раёне Беларусі, размешчаная на гарыстай мясцовасці з хваёвымі і змяшанымі лясамі, азёрамі, рэкамі, з добрай інфраструктурай, неабходнай для паўнавартаснага актыўнага адпачынку і плённай працы ў любую пару года.
Інвестыцыйная прывабнасць раёна
Найбольш перспектыўнымі напрамкамі прыходу інвестара ў раён з'яўляецца
сфера адпачынку і аграэкатурызму.
Для прыцягнення ў раён інвестараў і забеспячэння далейшага развіцця рэгіёну
маюцца наступныя магчымасці:
спрыяльнае тэрытарыяльнае размяшчэнне раёна для вядзення прадпрымальніцкай
дзейнасці;
магчымасць прадастаўлення зямельных участкаў для вытворчасці прадукцыі
раслінаводства, будаўніцтва сучасных жывёлагадоўчых комплексаў рознай
спецыялізацыі;
наяўнасць свабоднай вытворчай базы з размешчанымі
аб'ектамі нерухомасці;
наяўнасць зямельных участкаў
пад стварэнне новых вытворчасцяў, аб'ектаў адпачынку, паслуг і аграэкатурызму;
сфарміраваны пералік з 4
участкаў, якія прадстаўляюцца інвестарам для будаўніцтва аб'ектаў,
прадугледжаных заключанымі інвестыцыйнымі дамовамі;
комплекснае выкарыстанне
вадасховішча, плошча якога складае 1190 га;
развіццё прыдарожнага
сэрвісу;
развіццё розных формаў турызму, у тым ліку дзіцячага.
Прыёмная старшыні Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта Альшэўскі
Дзяніс Аляксандравіч
Тэл. +375
1564 74660
Аддзел эканомікі Зэльвенскага райвыканкама
тэл. +375 1564 32985,
32049, 32056
e-mail: z-ekon@grodno-region.by
Аддзел па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб
Зэльвенскага райвыканкама
(Афармленне і рэгістрацыя юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў)
тэл. +375 1564 32963
Аддзел землеўпарадкавання Зэльвенскага райвыканкама
(землеадвод, афармленне
зямельных участкаў)
тел. +375 1564 32980
Агульная інфармацыя:
Плошча
раёна, тыс. км2. |
0,9 |
Колькасць насельніцтва, тыс. чал. |
12,9 |
Плошча
с/г угоддзяў, тыс. км2. |
0,56 |
Плошча
лясных угоддзяў, тыс. км2. |
0,16 |
Сярэднямесячная заработная плата за 2023 год, рублей |
1459,0 |
Адно акно ў працы з інвестарамі
У Зэльвенскім раённым выканаўчым камітэце работа па прынцыпе “адно акно”
пры звароце інвестара ажыццяўляецца аддзелам эканомікі райвыканкама.
Адказныя службовыя асобы:
начальнік аддзела эканомікі – Буткевіч Валянціна Уладзіславаўна,
тэл. +375-1564-32985.
e-mail – z-ekon@grodno-region.by
Графік працы: панядзелак-пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00.
Пісьмовыя прапановы па інвестыцыйнаму супрацоўніцтву просім накіроўваць у
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт па адрасу: вул. 17 Верасня, д. 29,
г.п. Зэльва, Гродзенская вобласць, 231940, факс - + 375-1564-32960.
Даведачна:
У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2009 г. № 10 “Аб стварэнні дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь” пытанні заключэння інвестыцыйных дагавораў з патэнцыяльнымі інвестарамі разглядае Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт. Для заключэння інвестыцыйнага дагавора неабходна звяртацца ў камітэт эканомікі аблвыканкама (г. Гродна, вул. Ажэшкі, 3, тэл. (0152) 735680, 735653).