Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231940, г.п. Зельва,
ул. 17 Сентября, 29
Электронная почта:
z-yprd@mail.grodno.by
Телефон: 8-(015-64)-74660
Факс: 8-(015-64)-23024

10 сентября 2020

Зямля мая, ты – кніга непрачытана: зэльвенскія гімназісты чыталі вершы пра Беларусь

 Радзіма, як і маці, у кожнага адна і, нават, калі добра на чужыне, у сэрцы ўсё роўна сум па родных краявідах: палях, блакітных азёрах і высокіх соснах, якія чырванеюць раніцай на ўзгорку. Вершы беларускіх паэтаў пра Радзіму чыталі гімназісты.

Пазнаёміць дзяцей з вершамі і біяграфіяй беларускіх пісьменнікаў прыйшла загадчык сектара па абслугоўванню дзіцячага чытача раённай бібліятэкі Марыя Сітко. Яна распавяла дзецям пра першых  кнігадрукароў – Францыска Скарыну і Ефрасінню Полацкую. Потым дзеці расказалі, якіх аўтараў яны ведаюць і чытаюць. Камусьці падабаецца Янка Брыль, а нехта аддае перавагу Якубу Коласу.

Таксама Марыя Яўгенаўна распавяла аб дзяржаўнай сімволіцы Беларусі: гербе, гімне і сцягу. Трэццякласнікі  даведаліся пра тое, як і калі сфарміраваліся гэтыя сімвалы незалежнай Беларусі і чаму выглядаюць менавіта так.

У канцы ўрока работнік бібліятэкі ўручыла вучням паштоўкі з надрукаваным гімнам на фоне беларускага сцяга.